За доўгі язык. На пані двара Новая Зямля Пінскага павета Алену Сташэвічыху і яе дачку Алену Сташэвічышку «за распаўсюджванне баламутных чутак аб вайне» наложаны штраф 2000 рублёў або пасядзець два месяцы кожнай. За гэта ж самае па загадзе губернатара сеў на тры месяцы бабруйскі жыхар — Мэглянд.

«НН». №36. 1914.

Пуцін запаволенага дзеяння. «Расія губляе федэратыўны характар. У шматнацыянальнай і поліканфесійнай Расіі гэта фактычна паварот да імперскага ладу палітычнага жыцця. Навошта, здавалася б, Расіі выбары пад кантролем? Але расейская ўлада, відаць, ужо дайшла да таго стану, што і беларуская, — калі нават адзін­два нямоцныя галасы пратэсту «ў сістэме» ўспрымаюцца як пагроза», — лічыць палітолаг Віталь Сіліцкі.

«НН». №34. 2004.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0