Жанр: фантастыка, трылер
Рэжысёр: Уільям Юбэнк
У ролях: Брэнтан Туэйтс, Лорэнс Фішбёрн, Алівія Кук, Бо Нап, Лін Шэй, Роберт Лонгстрыт
ЗША, 86 хв.
Тры студэнты — Джона, Нік і Хэйлі — накіроўваюцца ў Каліфорнію на машыне.
Падчас прыпынку ў гатэлі Нік і Джона высвятляюць, што хакер Nomad адсачыў іх месцазнаходжання і дасылае ім пагрозы. Яны вылічваюць, што хакер знаходзіцца ў закінутым доме ў Невадзе, і вырашаюць паехаць туды. Але дом аказваецца пустым. Пакуль Джона і Нік абшукваюць яго, Хэйлі знікае, а самі хлапцы губляюць прытомнасць. Нік апрытомнівае ў дзіўным месцы, падобным да навуковадаследчага цэнтра. Ён апантаны ідэяй знайсці сваіх сяброў.
Візуальна бездакорная фантастыка — другая рэжысёрская работа Уільяма Юбэнка (першая — «Любоў», 2011), прафесійнага аператара.
Фільм расказвае трохі дзіўную фантастычную гісторыю пра іншапланетнікаў у класічным ключы: кантакт і эксперыменты над людзьмі. Стужцы не хапае моцнага сцэнара і напоўненасці сэнсам, хоць гэта ў некаторай ступені кампенсуецца загадкавасцю падзей (якія, аднак, канцоўка цалкам не тлумачыць) і моцным візуальным шэрагам, у якім кожны кадр — твор аператарскага мастацтва.