Лілія Ананіч, фота Сяргея Гудзіліна

Лілія Ананіч, фота Сяргея Гудзіліна

Пра гэта міністр інфармацыі Лілія Ананіч заявіла сёння на пасяджэнні адміністрацыі Ленінскага раёна, дзе ішла размова пра стан ідэалагічнай работы з насельніцтвам па месцы жыхарства, вучобы, працы і шляхах яе ўдасканалення.

«Ідэалогія — самае важнае пытанне, якое павінна абмяркоўвацца ў кожным працоўным калектыве, кожным кіраўніком. І не раз у два гады, а стала быць у полі зроку, — сказала Л. Ананіч.

— Бо ідэалогія — гэта наша штодзённае жыццё. Яно паўсюль — у краме, на спажывецкай паліцы, у бібліятэцы, куды прыходзіць дзіця, на прадпрыемстве, дзе мы атрымліваем заробак.

У нас цудоўная краіна, прыгожая моладзь і старыя, якія гэтым ганарацца. Але нам, ідэолагам, варта яшчэ больш увагі надаваць патрыятычнаму выхаванню моладзі.

Трэба, каб каля музея Вялікай Айчыннай вайны, напрыклад, стаяла чарга аўтобусаў з усіх куткоў Беларусі: вёсак, пасёлкаў, гарадоў. Каб яго наведвалі і школьнікі, і працоўныя калектывы прадпрыемстваў, у тым ліку мінскіх, запатрабавала Ананіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?