У сярэдзіне лістапада Дзяржкаммаёмасць плануе правесці паўторны аўкцыён па продажы арыштаваных акцый аднаго з найбуйнейшых у СНД вытворцаў халадзільнікаў і маразільнікаў ЗАТ «Атлант».

Таргі, як паведаміў ДКІ, адбудуцца 18 лістапада. На іх выстаўлены пакет у 87 акцый (0,019% статутнага фонду), пачатковы кошт якога вызначаны ў 17, 4 млн рублёў.

Аўкцыён па продажы гэтага ж пакета ўжо прызначаўся на 12 жніўня, аднак з-за адсутнасці попыту таргі не адбыліся.

Каму да гэтага належалі акцыі, у ЗАТ «Атлант» не змаглі паведаміць.

Асноўнымі акцыянерамі ЗАТ «Атлант» з'яўляюцца дзяржава (40,45%), фізічныя асобы (37,26%) і ТАА «Атлант-Брокар» (22,05%).

«Атлант-Брокар» — гэта «дачка» ЗАТ «Атлант». У склад холдынгу ўваходзяць таксама Баранавіцкі станкабудаўнічы завод, завод бытавой тэхнікі ў Шабанах, «Белхол» у Маладзечна, «Электраапаратура» ў Гомелі, «Шапчыцы-Агра» ў Старадарожскім раёне, прадпрыемствы ва Украіне і Польшчы. Да лета гэтага года «Атлант» з'яўляецца саўладальнікам зборачнага завода «Атлант-См» у Смаленску. Цяпер гэта прадпрыемства зачыненае з-за банкруцтва мясцовага партнёра ААТ «Айсберг» і страты рынку ва Украіне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?