Гомельскім гарадскім аддзелам Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь завершана расследаванне крымінальнай справы па факце здзяйснення злачынстваў супраць палавой недатыкальнасці непаўналетніх і распаўсюджвання парнаграфічных матэрыялаў.

Следствам сабраны доказы па 15 эпізодах злачыннай дзейнасці жыхара Гомеля, 1973 года нараджэння, паведамілі ў Гомельскім абласным упраўленні Следчага камітэта.

У ходзе папярэдняга расследавання ўстаноўлена, што абвінавачаны з жніўня 2013 года па студзень 2014-га накіроўваў праз Інтэрнэт сваім знаёмым і дэманстраваў на асабістым камп'ютары відэазапісы парнаграфічнага характару, у тым ліку з удзелам непаўналетніх.

Следствам даказана, што абвінавачваны неаднаразова здзяйсняў гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару ў дачыненні да двух непаўналетніх хлопцаў.

Знаходзячыся пад следствам, абвінавачаны адмовіўся ад паказанняў. Яго віна даказаная паказаннямі пацярпелых і сведак, вынікамі ператрусу, праведзенымі камп'ютэрна-тэхнічнай, мастацтвазнаўчай і судова-медыцынскай экспертызамі, а таксама ў сукупнасці з іншымі матэрыяламі справы.

Крымінальная справа накіравана ў суд для разгляду. Злачынца можа атрымаць да 13 гадоў зняволення.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?