Сімвалам Чэмпіяната свету па хакеі—2015, які пройдзе ў Чэхіі, гаспадары вырашылі зрабіць двух трусоў. Боб і Бобэк, якія жывуць у чароўным капелюшы, — персанажы культавага чэшскага мультфільма. Першая яго серыя выйшла аж у 1979. Пад чэмпіянат даўгавухім прыдумалі «хакейнае» аблічча.

Калі б нам кіравацца нацыяцэнтрычнай логікай чэхаў, дык сімвалам ЧС-2014, што прайшоў у Мінску, мусіў бы быць не зубр Валера, які невядома адкуль узяўся, а Дзед-барадзед, напрыклад.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0