У чацвер, 11 верасня, львоўскія «Карпаты» запланавалі правесці шэраг патрыятычных мерапрыемстваў, да якіх запрашаюць далучыцца заўзятараў.

Так, у 10:00 «зялёна-белыя» ўскладуць кветкі да помніка Сцяпану Бандэру — сімвалу нацыянальна-вызвольнага руху ўкраінскага народа, паведамляе сайт футбольнага клуба.

Акрамя гэтага, на плошчы перад помнікам львавяне прадставяць ветэранам нацыянальна-вызваленчай барацьбы, журналістам і заўзятарам новы камплект чырвона-чорнай формы.

У новых чырвона-чорных футболках львавяне згуляюць у нядзелю ў Палтаве ў матчы супраць «Ворсклы».

Пасля ўскладання кветак і прэзентацыі формы, «львы» ў поўным складзе адправяцца на палігон каля вёскі Старычы.

«Улічваючы цяжкія для нашай дзяржавы часы, кожны чалавек павінен умець трымаць у руках зброю і умець ёй карыстацца. Ваенныя інструктары навучаць футбалістаў «Карпатаў» асноўным навыкам паводзінаў з аўтаматамі, снайперскімі вінтоўкамі і гранатамётамі», — гаворыцца ў паведамленні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0