Прэзідэнт Грузіі Георгій Маргвелашвілі ажаніўся з Макай Чычуа.

Маргвелашвілі і Чычуа распісаліся сёння. Іншыя дэталі пакуль не паведамляюцца, піша Apsny.ge.

Пазашлюбныя стасункі Маргвелашвілі з Чычуа ўздымаліся перад прэзідэнцкімі выбарамі 2013 года. Тады Маргвелашвілі заявіў, што не мае намер жаніцца дзеля таго, каб лепш выглядаць у вачах выбаршчыкаў.

Вядома, што прэзідэнцкая пара чакае дзіця. У іх таксама ёсць дзеці ад першых шлюбаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0