Ня стала паэтаў –
ні цютчаў, ні фетаў.
Былі ж, і нямала,
і нават Купала!
Ці музаў ня стала,
ці планка ўпала,
ці годнага званьня
паэта замала?
Ды так ці іначай –
паэтаў нястача.
Зьвяліся паэты
на многія леты.
Адклаўшы пяро, шпагі ды пісталеты,
забіўшы на оды,
каханьні, прыгоды,
згубіўшы запал і пісьменніцкі спрыт,
натоўпам маўклівым сышлі ў нябыт.

Быў адзін графаман Фама –
І таго няма!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0