ЗША разлічваюць на працяг двухбаковага дыялогу з Беларуссю, заявіла памочнік адміністратара Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці Пэйдж Аляксандэр. 

«У ходзе сустрэч у Мінску мы яшчэ раз падкрэслілі даўно выказаную ЗША заклапочанасць сітуацыяй з правамі чалавека і дэмакратыяй у Беларусі, выкананне якіх неабходнае для працвітання гэтай краіны», — сказала яна 10 верасня журналістам у Мінску па выніках візіту міжведамаснай дэлегацыі ўрада ЗША. 

У сваю чаргу намеснік памочніка дзяржсакратара ЗША па пытаннях дэмакратыі, правоў чалавека і працы Томас Меліа адзначыў, што мэтай візіту з'яўляецца вывучэнне магчымасцей для пашырэння ўзаемадзеяння з бларускімі афіцыйнымі коламі і грамадзянскай супольнасцю. 

Пры гэтым ён падкрэсліў: «Нашы адносіны з Беларуссю не змяніліся ў выніку гэтага візіту. Далейшыя адносіны паміж краінамі залежаць ад паляпшэння сітуацыі з дэмакратыяй і правамі чалавека ў Беларусі». 

Меліа адзначыў, што ЗША выступалі і выступаюць за развіццё суверэннай, стабільнай і квітнеючай Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?