У сваёй вытворчасці 3D-друк выкарыстоўваюць таксама «Атлант», МТЗ, «Бульбаш», «Амкадор-Белвар», «МотаВела». На думку навукоўцаў з Акадэміі навук, 3D-друкаркі дапамогуць зэканоміць сродкі.

Прафесар Сяргей Чыжык, член-карэспандэнт НАН Беларусі, згодны з думкай, што неўзабаве з'явіцца трэнд на індывідуальны выраб прадуктаў пры дапамозе 3D. Дадзены спосаб друку (прафесіяналы яго называюць адаптыўнымі тэхналогіямі) дазваляе аператыўна ўносіць змены ў прадукцыю — прыбіраць або дадаваць элементы, а значыць, хутка адаптаваць тавар пад патрабаванні рынку і канкрэтнага спажыўца. Адаптыўныя тэхналогіі дазваляюць вырабляць геаметрычна і канструкцыйна складаныя прадметы, якія раней былі вынікам выключна ручной працы.

«Гэта дазваляе эканоміць сродкі: не трэба трымаць склад, загадзя вырабляць запчасткі, непатрэбныя формы. Можна карэктаваць памеры партыі. Па жаданні замоўцы ў любы момант можна нанесці лагатып, дадаць радок, нешта змяніць — задаволіць любы капрыз», — патлумачыў Сяргей Філатаў, намеснік загадчыка аддзяленнем цеплаабмену і механікі мікра- і нанапамерных сістэм Інстытута цепла- і масаабмену імя. А.В. Лыкава НАН Беларусі.

3D-друкаркі не патрабуюць масавай вытворчасці прадукту. Для параўнання, запуск некаторых ліній на «Гомельшкле» займае месяц, з-за чаго заводу прасцей працаваць на склад, чым марнаваць два месяцы на прыпынак-старт абсталявання. З 3D-друкаркай дадзенае пытанне не ўзнікае. 

Матэрыял для пластыкавага васьмінога (на фота), аддрукаванага на 3D-друкарцы, каштуе каля 20 тысяч рублёў. 

Матэрыял для пластыкавага васьмінога (на фота), аддрукаванага на 3D-друкарцы, каштуе каля 20 тысяч рублёў. 

У свеце значна больш кампаній, якія прадаюць 3D-друкаркі, чым тых, якія гатовыя рэалізоўваць расходныя матэрыялы — як аказалася, распрацаваць іх не так проста. Адаптыўныя тэхналогіі дазваляюць друкаваць з пластыку, металу, керамікі, дрэва. Дазваляюць, але не робяць друк даступным. Беларускія распрацоўшчыкі «чарніла» для 3D-друкарак сутыкнуліся, напрыклад, з праблемай усадкі матэрыялу: вырабілі металічную дэталь — з цягам часу яна паменшала ў памерах. Тым не менш, беларуская школа матэрыялазнаўства досыць добрая, каб з часам вырашыць гэтае пытанне.

Навукоўцы ставяць перад сабой задачу вырабіць беларускі 3D-прынтар коштам 100—150 даляраў. Але гэта не будзе прылада для хаты. Друк з палімераў надзвычай шкодзіць здароўю — расплаўлены пластык вылучае небяспечныя хімічныя рэчывы, ад абсталявання зыходзіць магутнае электрамагнітнае выпраменьванне. Таму спецыялісты кажуць, што такі прынтар не павінен стаць масавым.

Тэхналогіі 3D-друку існуюць 26 гадоў. У цяперашні час шырока выкарыстоўваюцца ў ЗША і Заходняй Еўропе ў аэракасмічнай і ваенна-прамысловай абласцях, а таксама ў медыцыне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?