Кампанія Microsoft мае намер поўнасцю адмовіцца ад брэнда Nokia, паведамляе GeekonGadgets, са спасылкай на ўнутраныя дакументы кампаніі.

Апошнімі гаджэтамі пад маркай Nokia стануць смартфоны Lumia 730 і Lumia 830, прэзентаваныя на выставе IFA.

Будучыя прылады хутчэй за ўсё атрымаюць імя Microsoft Lumia.

Акрамя таго, кампанія разглядае магчымасць адмовіцца ад назвы Windows Phone. Мабільная аперацыйная сістэма атрымае назву Windows, што паказвае на магчымасць аб'яднання дэсктопнай і мабільнай версій АС у адну.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?