Жыхар вёскі Ходасы збіў пакаёўку ў гатэлі «Мсціслаў» і завалодаў 369,5 тыс. рублёў.

Пра гэта паведамілі ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС Магілёўскага аблвыканкама.

27-гадовы мужчына, які быў неаднаразова судзімы, 9 верасня каля 23.50 увайшоў у гасцініцу «Мсціслаў», пырснуў з газавага балончыка ды збіў 50-гадовую пакаёўку, завалодаўшы 369,5 тыс. рублёў. Нападнік затрыманы.

Мсціслаўскім раённым аддзелам Следчага камітэта заведзена крымінальная справа па арт. 207 ч. 1 КК (Разбой). Правапарушальніку пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй або без канфіскацыі маёмасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?