Самая магутная за апошнія тры гады ўспышка адбылася на Сонца, воблака плазмы накіроўваецца ў бок Зямлі.

«Гэта быў гіганцкі выбух на Сонцы», — апісвае Том Бергер, дырэктар Цэнтра прагназавання касмічнага надвор'я ў Боўлдэры, штат Каларада.

Электрамагнітны выбух на Сонцы адбыўся ў ноч на 11 верасня.

Сіноптыкі пакуль не ведаюць, калі плазменнае воблака дасягне Зямлі і якая частка планеты будзе павернута да Сонца ў той момант.

Каб атрымаць больш інфармацыі, навукоўцы чакаюць звесткі са спадарожнікаў.

Разам з тым навукоўцы папярэджваюць, што цяперашняя ўспышка на Сонцы самая магутная з 2012 года. Яна можа прывесці да парушэння спадарожнікавай і радыёсувязі, а таксама пашкодзіць сістэмы энергазабеспячэння.

Астраномы бачаць і станоўчыя бакі ўспышкі. Хутчэй за ўсё плазма выкліча прыгожае паўночнае ззянне, якое можна назіраць з Зямлі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?