Тваё цела — акіян
Твой боль нахлыне
Тваё цела — акіян
Сьвет як Ноеў карабель

Рэжа хвалі тваіх дзён
Твой боль нахлыне
Рэжа хвалі тваіх дзён
Хто тут большы за цябе?

Ты паклічаш ураган
Твой боль нахлыне
Ты наклічаш ураган
Каб парваць панылы час

Табе цесна ў берагах
Твой боль нахлыне
У гэтых крохкіх берагах
Што трымаюць разам нас

Тваё цела — акіян
Твой боль нахлыне
Тваё цела — акіян
Сьмерць як белы карабель

Дамія — музыка
Аляксей Знаткевіч — тэкст, сьпеў
Весна Касэрэс — аранжыроўка, запіс, акардыён, сьпеў
Сяргей Шупа — сьпеў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0