Былы «міністр абароны» самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі Ігар Стралкоў (Гіркін) заявіў, што не збіраецца ў бліжэйшы час вяртацца ў Данбас.
Пра гэта, як паведамляе «Інтэрфакс», Стралкоў распавёў журналістам у Маскве.
«Цяпер такой магчымасці (вяртанне ў Данецк і кіраўніцтва «апалчэннем») не разглядаю», — сказаў былы «міністр».
Акрамя таго, Стралкоў крытычна выказаўся пра ўмовы заключанага 5 верасня ў Мінску перамір'я, лічачы яго выгадным, перш за ўсё, для Украіны.
Разлічваць, што перамір'е завершыцца пазітыўнымі наступствамі — наіўна, — адзначыў былы кіраўнік данецкіх баевікіоў.
Таксама Стралкоў выказаўся наконт расследавання падзення малайзійскага «Боінга» пад Данецкам.
На яго думку, вінаватымі авіякатастрофы часцей за ўсё называюць «сепаратыстаў» толькі па той прычыне, бо самалёт упаў на кантраляваную імі тэрыторыю.
Стралкоў пакінуў пасаду «міністра абароны» «ДНР» у сярэдзіне жніўня. На гэтую пасаду ён быў прызначаны ў маі.