Перамовы па дадзеным дакуменце прайшлі 5 снежня ў беларускім знешнепалітычным ведамстве. У іх узялі ўдзел намеснік міністра замежных спраў рэспублікі Валеры Варанецкі і кіраўнік прадстаўніцтва Еўракамісіі ва Украіне і Беларусі Ен Боуг.
Як паведамілі БелТА ў прэс‑службе МЗС, падчас сустрэчы бакі зыходзілі з таго, што адкрыццё прадстаўніцтва Камісіі Еўрапейскіх Супольнасцяў павінна мець мэтай умацаванне і развіццё дружалюбных стасункаў і супрацоўніцтва паміж Беларуссю і ЕЗ.
Парафіраваны па выніках перамоваў праект пагаднення будзе накіраваны ў вышэйшыя інстанцыі Беларусі і Еўрапейскага Звязу.