Delfi.lv

Delfi.lv

Калі на тэрыторыі Латвіі з'явяцца «зялёныя чалавечкі» са зброяй у руках, яны будуць знішчаны. Пра гэта заявіў міністр абароны Райманд Веёніс.

Адказваючы на пытанне, ці будзе азначаць з'яўленне ваенных без апазнавальных знакаў актывізацыю 5-га артыкула дамовы НАТО, Веёніс удакладніў: «Напрамую — не. Перш за ўсё гэта адказнасць кожнай краіны, каб не дапусціць з'яўлення такіх «зялёных чалавечкаў».

Па словах Веёніса, у Латвіі існуюць спецпадраздзяленні, якія неадкладна адрэагуюць на магчымую правакацыю.

Калі ж дыверсанты будуць ўзброены, у канфлікт ўмяшаецца армія. «Калі спатрэбіцца, мы гэтых «зялёных чалавечкаў» [так спачатку называлі расійскіх баевікоў у Крыме, апранутых у зялёную форму— НН] прыстрэлім. Але калі яны будуць паводзіць сябе мірна, з імі павінны справіцца Паліцыя бяспекі і Дзяржпаліцыя», — заявіў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?