У Мінску 10 верасня стартаваў папярэдні этап чэмпіянату Беларусі па гандболе. Матчам адкрыцця стала сустрэча паміж камандамі «Віцязь» (РДВАР-БДЭУ, Мінск) і БГК-2 (Брэст). Мінчане былі мацнейшымі — 37:26. 

Галоўны суддзя чэмпіянату Аляксандр Грэчын расказаў: «Гэты 23-ці чэмпіянат пройдзе прыкладна па той жа схеме, што і летась. Адрозненне — толькі ў змене складу каманд: на жаль, завяршылі сваё існаванне такія клубы, як мінскія «Дынама» і «Вікторыя-Рэгія». Але з'явіліся дзве новыя каманды, якія запоўнілі вызваленыя нішы. 

Схема розыгрышу такая: спачатку ідзе свайго роду адбор у вышэйшую лігу, потым сур'ёзныя гульні за права трапіць у плей-оф і на другім этапе гуляць з брэсцкім клубам БГК. У сувязі з тым што брэстаўчане трапілі ў групавы этап Лігі чэмпіёнаў, яны на першым этапе нацыянальнага першынства не гуляюць. У БГК будзе велізарная практыка ў Лізе чэмпіёнаў і SEHA-лізе, таму яны пачынаюць чэмпіянат з другога этапу. Чакаем вельмі напружаную барацьбу на ўсіх этапах, а ў завяршэнне — спартыўную барацьбу паміж БГК і СКА за права ўзначаліць наш чэмпіёнскі рух».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?