Аляксандр Лукашэнка прызначыў палкоўніка Андрэя Уцюрына намеснікам Дзяржаўнага сакратара Рады Бяспекі, вызваліўшы яго ад пасады начальніка Службы бяспекі прэзідэнта.

Андрэй Уцюрын (справа ад Аляксандра Лукашэнкі)

Андрэй Уцюрын (справа ад Аляксандра Лукашэнкі)

Уцюрын зменіць на гэтай пасадзе генерал-маёра міліцыі Аляксандра Канавалава.

Адпаведныя ўказы кіраўнік дзяржавы падпісаў сёння, 11 верасня.

Андрэй Уцюрын нарадзіўся ў 1971 у Пензе. У 1992 скончыў Саратаўскае вышэйшае вайсковае каманднае вучылішча МУС Расіі, а ў 2002 годзе — Акадэмію МУС Беларусі. Ад 1995 — у Службе аховы Лукашэнкі. Узнагароджаны ордэнамі «За бездакорную службу» і «За службу Радзіме». Кіраўнік Службы аховы ад 2007 года.

* * *

Пяць фактаў пра Андрэя Уцюрына, які 7 гадоў кіраваў службай аховы Лукашэнкі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0