ДАІ Беларусі будзе працаваць у гэтыя выхадныя ва ўзмоцненым рэжыме.

Экіпажы спецыяльнага падраздзялення ДПС «Страла» будуць накіраваныя на адпрацоўкі дарог Крычаўскага, Чэрыкаўскага, Быхаўскага, Лепельскага, і Талачынскага раёнаў. Асаблівую ўвагу інспектары ўдзеляць прафілактыцы і спыненню парушэнняў ПДР пешымі ўдзельнікамі дарожнага руху, а таксама выяўленню кіроўцаў, якія грэбуюць патрабаваннямі хуткасных рэжымаў, правіламі манеўравання, абгону, перавозкі пасажыраў, а таксама якія селі за руль у стане ап'янення.

Акрамя таго, ДАІ рэкамендуе метэаадчувальным кіроўцам больш уважліва паставіцца да свайго самаадчування і па магчымасці адмовіцца ад паездак у сувязі з самай магутнай за апошнія тры гады ўспышкай на Сонца.

Такія прыродныя анамаліі могуць выклікаць галаўны боль, санлівасць, непрыемныя адчуванні ў вобласці сэрца, слабасць і пагаршэнне ўвагі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?