Напішы, што думаеш, і зьезьдзі ў Эўропу!

Калі табе да 26 гадоў і ты не абыякавы да будучыні Беларусі, то напішы эсэ і адпраў на электронны адрас [email protected]

Што пісаць?

Абяры адну з шасьці тэмаў або можаш пісаць па кожнай:

1. Нацыянальная ідэя
2. Высокія тэхналёгіі
3. Адукацыя
4. Культура
5. Зьнешняя палітыка
6. Палітычны лад краіны

Колькі часу на роздум?

На напісаньне эсэ даецца час да 20 сьнежня. Прадугледжаны памер працы — ня больш за 2000 знакаў. Тэматыка у межах буйной тэмы (напрыклад, адукацыя) можа быць якой заўгодна, ад пляну для канкрэтнага ўніверу да глябальнай ацэнкі сыстэмы адукацыі.

А судзьдзі хто?

У якасьці судзьдзяў выступяць вядомыя экспэрты ў розных галінах (па адным на кожную тэму).

У іх склад увайшлі:

Сяргей Панькоўскі — кандыдат філязофскіх навук, палітоляг, кіраўнік праекту «Наше мнение»

Раман Якаўлеўскі — аглядальнік міжнароднага Інтэрнэт‑парталу «Wider Europe»

Уладзімер Мацкевіч — філёзаф і палітоляг

Юры Зісер — старшыня дырэктараў парталу tut.by

Пётар Марцаў — стваральнік газэты БДГ, журналіст, бізнэсмэн і аналітык

Максім Жбанкоў — кінакрытык, журналіст, выкладчык «Беларускага калегіюму»

Як перамагчы і куды едзем?

У выніку экспэрты вызначаюць 6 пераможцаў: па адным на кожную тэму. У дадатак, паводле вынікаў галасаваньняў вызначаюцца яшчэ 2, за працы якіх было аддана больш за ўсё галасоў. Гэтыя 8 асобаў паедуць ў 4‑дзённае падарожжа па Польшчы, дзе сустрэнуцца з палітыкамі, эканамістамі, даведаюцца болей пра польскія рэформы.

І памятайце — чым раней прышлеце працу, тым большая колькасьць чалавек пасьпее за яе прагаласаваць.

Кожны тыдзень у нядзелю на хвалях «Эўрарадыё» і на сайце Эўрарадыё новы праект «Беларусь tomorrow» — цыкль дыскусіяў пра будучыню Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0