Расійскі спявак Стас Міхайлаў адмовіўся праводзіць канцэрты ва Украіне. Пра гэта ён паведаміў у інтэрв'ю радыёстанцыі «Говорит Москва».

Сваё рашэнне заслужаны артыст Расіі патлумачыў падзеямі на паўднёвым усходзе Украіны.

Міхайлаў адзначыў, што Украіна перажывае «вялікую трагедыю». «Я вельмі хачу, каб гэта усё спынілася, каб быў мір», — падкрэсліў спявак.

Ён таксама дадаў, што яму блізкая пазіцыя прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0