У Мінску 13 верасня зменіцца работа некаторых маршрутаў грамадскага транспарту, паведамілі ў дзяржаўнай установе «Сталічны транспарт і сувязь».

У сувязі з правядзеннем святочных мерапрыемстваў, прысвечаных Дню горада, 13 верасня запланаваны некаторыя змяненні ў рабоце грамадскага транспарту. З 10.00 да 23.00 будзе павялічана колькасць рухомага саставу на аўтобусных маршрутах нумар 1, нумар 100.

У сувязі з ускладаннем вянкоў да абеліска «Мінск — горад-герой» і правядзеннем музычна-піратэхнічнага феерверка з 21.00 да заканчэння мерапрыемстваў (прыкладна да 22.15) змяняюцца трасы наступных аўтобусных маршрутаў: 

нумароў 1, 69 — па пр. Незалежнасці, вул. Гарадскі Вал, Раманаўская Слабада, Кальварыйскай, Ціміразева, Сапёраў, пр. Пераможцаў у прамым і зваротным напрамках; 

нумар 73 — па вул. Ціміразева, Кальварыйскай, Раманаўская Слабада, Няміга ў прамым напрамку і па пл. Мяснікова, вул. К.Цэткін, Ціміразева ў зваротным напрамку; 

нумар 91 — па пр. Пераможцаў, вул. Сапёраў, Ціміразева, Кальварыйскай, Раманаўская Слабада, Няміга ў прамым і зваротным напрамках; 

нумар 119Э — па вул. Ленінградскай, К.Цэткін, Ціміразева, Сапёраў у абодвух напрамках з выкананнем прыпыначнага пункта «Музычны тэатр»; 

нумар 163 — па вул. Кальварыйскай, Раманаўская Слабада, Няміга ў прамым напрамку і па пл. Мяснікова, вул. К.Цэткін, Кальварыйскай, Прытыцкага ў зваротным напрамку; 

нумароў 29, 44, 136 — па вул. Арлоўскай, Старавіленскім тракце, вул. Даўмана, пр. Машэрава ў абодвух напрамках.

У сувязі з правядзеннем спартыўна-мастацкага свята «Красуйся, Мiнск, квiтней, мая сталiца» і першага адкрытага чэмпіянату Беларусі па паветраплаванні ў гарналыжным цэнтры «Сонечная даліна» з 12.00 да 23.00 будзе павялічана колькасць рухомага саставу на аўтобусных маршрутах нумароў 114с, 107 і тралейбусным маршруце нумар 27.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?