БАТЭ сумесна са студыяй «Чырвоны баян» прэзентаваў беларускамоўны відэаролік, прысвечаны старту каманды ў групавым раўндзе Лігі чэмпіёнаў.

Першы матч у Лізе чэмпіёнаў сезона 2014/2015 БАТЭ правядзе на выездзе супраць «Порту» 17 верасня. 30 верасня — гульня з клубам «Атлетык» з Більбаа ў Барысаве.

З пятніцы пакеты (квіткі на ўсе тры хатнія матчы БАТЭ) для ўсіх заўзятараў паступілі ў продаж.

У Мінску яны прадаюцца ў офісе Ticketpro на Машэрава, 25 (першы паверх), касах «Мінск-Арэны», «Палацу спорту», ГЦ «Замак», а таксама ў касах «Палацу Рэспублікі».

Напрыклад, у пятніцу ў 16:30 у Палацы Рэспублікі чэргаў не было, пакетныя квіткі былі ўсіх чатырох відаў: за 450 000, 900 000, 1 200 000 і 1 800 000 рублёў.

Касы працуюць штодня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0