Патрыярх Філарэт заяўляе, што аддзяленне УПЦ МП ад Масквы з'яўляецца ўмовай хутчэйшага аб'яднання цэркваў, і адзначае неабходнасць прадметнага дыялогу.

Пра гэта Патрыярх Украінскай праваслаўнай царквы Кіеўскага патрыярхату сказаў падчас знаходжання на Львоўшчыне з патрыяршым візітам.

«Мы не вернемся пад расійскае ярмо. Гэтага ніколі не будзе… Мы гатовыя да дыялогу з УПЦ МП, але дыялог павінен быць прадметным, аб аб'яднанні Цэркваў, а не дыялогам дзеля дыялогу. Калі яны аддзеляцца ад Масквы, то аб'яднанне адбудзецца вельмі хутка, а калі не, то тады народ сам вырашыць, з кім ён хоча быць», — адзначыў ён.

Паводле яго слоў, такі выбар у дадзены момант робяць усё больш царкоўных суполак, якія пераходзяць з-пад маскоўскага падпарадкавання ў родную царкву.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?