У Расіі ў нядзелю, 14 верасня, праходзіць адзіны дзень галасавання. У 30 рэгіёнах выбіраюць губернатараў, у 14 — рэгіянальныя парламенты, у трох сталіцах суб'ектаў РФ — мэраў.

Паводле дадзеных на 15:00, яўка выбаршчыкаў на выбарах у Маскоўскую гардуму VI склікання склала 12,79%. «Напэўна, гэта з-за надвор'я», — адзначыў Старшыня Масгарвыбаркама Валянцін Гарбуноў на прэс-канферэнцыі, ён таксама выказаў здагадку, што на актыўнасць выбаршчыкаў паўплывалі заторы на ўездах у горад.

Як заўважае «Дождж», загружанасць сталічных дарог, паводле сервісу «Яндэкс. Заторы», ацэньваецца ў адзін бал. Паводле сервісу «Яндэкс. Надвор'е», у горадзе плюс дзесяць градусаў, пахмурна.

На «Карце парушэнняў», якую вядзе асацыяцыя «Голас», зафіксавалі больш за 100 парушэнняў.

На адным участку дзяжурыла п'яная жанчына-паліцэйскі, а на ўчастку ў сталінскай гмаху, на шпілі якога руфер Мустанг вывесіў украінскі сцяг, распрануліся ўкраінкі. У КПРФ заявілі, што каля станцыі метро «Лермантаўскі праспект» затрымалі «карусельшчыкаў».

«Голас» таксама зафіксаваў незвычайна вялікую колькасць выбаршчыкаў, якія галасавалі датэрмінова ў папярэднія дні ў Пецярбургу (ён лідыруе па колькасці парушэнняў), Ніжагародскай і Самарскай абласцях.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?