Расейскія СМІ паведамляюць пра акцыю, якую ажыццявілі быццам бы тры ўкраінкі.

Яны распрануліся топлес на выбарчым участку ў раёне Кацельнічаской набярэжнай, у тым самым сталінскім шматпавярховым будынку, на шпілі якога руфер Мустанг вывесіў ўкраінскі сцяг і размаляваў зорку ў колеры гэтага сцяга.

У дзень выбараў у Маскоўскую гардуму тры дзяўчыны распрануліся і пачалі выкрыкваць лозунгі ў падтрымку захавання тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны, паведамляюць СМІ са спасылкай на намесніка старшыні Масгарвыбаркама Аляксея Шленава.

26-гадовая Юлія Іванова, 23-гадовая Крысціна Васько і 21-гадовая Маргарыта Вінакурава былі затрыманыя і дастаўленыя ў аддзел міліцыі Таганскага раёна.

Рух FEMEN заявіў, што затрыманыя дзяўчыны не маюць дачынення да арганізацыі.

«Рух FEMEN не дэлегаваў сваіх сэкстрэмистак на выбарчы ўчастак у Маскву. Дзяўчыны на фота не маюць дачынення да руху FEMEN», — гаворыцца ў заяве на сайце арганізацыі.

У FEMEN заявілі, што сённяшняя акцыя — «правакацыя крамлёўскіх паліттэхнолагаў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?