АБСЕ будзе выкарыстоўваць беспілотнікі для маніторынгу захавання перамір'я на ўсходзе Украіны, паведаміла прэс-служба ўкраінскага прэзідэнта Пятра Парашэнкі.
Як гаворыцца на сайце Парашэнкі, у тэлефоннай размове са старшынёй Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе Дзідзье Буркхальтэрам ён даў дазвол на выкарыстанне беспілотнікаў, а Буркальтэр паабяцаў у бліжэйшы час даставіць іх на тэрыторыю Украіны.