У Полацкім раёне супрацоўнікамі патрульна‑паставой службы за адсутнасьць сьвятлазварачальнага элемэнту быў спынены мужчына…

Неахайны выгляд, неадэкватныя паводзіны й адсутнасьць дакумэнтаў асобы выклікалі ў міліцыянтаў падозраньне. Парушальніка правілаў дарожнага руху даставілі ў міліцыю. У часе праверкі было высьветлена, што мужчыну чатыры разы судзілі за крадзяжы, а цяпер ён быў у міждзяржаўным вышуку за забойства. Цяпер недысцыплінаванаму пешаходу пагражае 25 гадоў за кратамі або пажыцьцёвае зьняволеньне.

Паводле СТВ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0