Падчас канфлікту ва Украіне больш за 25 тысяч грамадзян гэтай краіны прайшлі адпаведную працэдуру рэгістрацыі ў Беларусі. Пра гэта ў эфіры праграмы «Контуры» тэлеканала АНТ ўвечары 14 верасня паведаміў начальнік дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі беларускага МУС Аляксей Бягун.

Паводле яго інфармацыі, 10 тысяч грамадзян Украіны атрымалі дазвол на права займацца працоўнай дзейнасцю ў Беларусі, частка з іх звярнуліся ў органы па прадастаўленне статусу бежанца.

Паводле інфармацыі старшыні камітэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Гомельскага аблвыканкама Пятра Савіцкага, органамі міграцыі ў рэгіёне зарэгістраваныя 7.100 грамадзян Украіны, у тым ліку больш за 3 тысячы з Данецкай і Луганскай абласцей. 253 сям'і ўжо атрымалі жыллё.

У Віцебскай вобласці зарэгістраваліся ўжо больш за 2 тысячы бежанцаў з паўднёвага усходу Украіны. 400 чалавек атрымалі спецыяльны дазвол на працу, прычым згаджаюцца на любыя прапановы, паведамляе АНТ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?