Ва ўзросце 42 гадоў скончыў жыццё самагубствам былы гулец зборнай Славакіі Міраслаў Глінка. Глінка павесіўся ў гатэлі ў горадзе Банска-Быстрыца.
Глінка — вядомы хакеіст, у 2002 г. стаў чэмпіёнам свету ў складзе зборнай Славакіі.
Глінка нарадзіўся 31 жніўня 1972 г. у горадзе Трэнчын. Ён паходзіў з хакейнай сям'і, за «Дуклу» гуляў яго бацька. Яго стрыечным братам з'яўляецца чэшскі хакеіст Яраслаў Глінка. У Міраслава было двое дзяцей — сын Міхаіл і дачка Ванеса. Ён гуляў пяць сезонаў у «Спарце» і ў гэты перыяд таксама атрымаў чэшскае грамадзянства.
Апошнія гады Глінка працаваў трэнерам.
«Я ў шоку», — пракаментаваў выпадак гулец нацыянальнай зборнай Славакіі Ладзіслаў Надзь. «Міра быў вялікім сябрам і душой кампаніі ў распранальні. Я не разумею наогул. Апошнія дні ён добра выглядаў», — кажа Надзь.