missamerica.org

missamerica.org

На конкурсе «Міс Амерыка», што прайшоў у Атлантык-Сіці, перамогу атрымала прадстаўніца штата Нью-Ёрк і дачка выхадцаў з Расіі Кіра Казанцава.

Кіра — дачка выхадцаў з Расіі. Яна свабодна размаўляе на рускай, англійскай і іспанскай мовах. Кіра нарадзілася ў Нью-Ёрку, доўгі час пражыла ў Каліфорніі.

Зараз яна вучыцца ў родным горадзе. У інтэрв'ю Brooklyn Daily Казанцава распавяла, што вельмі любіць бавіць час у Брукліне, дзе вялікая рускамоўная супольнасць.

«Я жыву ў Нью-Ёрку больш за пяць год. Вельмі шмат часу я праводжу ў Брукліне, мне падабаецца праводзіць час сярод рускамоўных. Гэта як быць дома, знаходзячыся далёка ад дома. Уся мая сям'я жыве цяпер у Каліфорніі», - цытуе словы прыгажуні выданне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?