Узрост кожнага восьмага жыхара Японіі перавышае 75 гадоў, сведчаць звесткі Міністэрства ўнутраных спраў і камунікацый краіны.

Дадзеная статыстыка публікуецца штогод з нагоды нацыянальнага свята — Дня павагі старасці, які традыцыйна адзначаецца ў Японіі ў трэці панядзелак верасня.

Агульная колькасць японцаў 75 гадоў і старэйшых складае 12,5% ад усяго насельніцтва краіны, або 15,9 мільёна чалавек. Гэта самы высокі паказчык з 1950 года, калі пачалі весці такую статыстыку.

Больш за чвэрць грамадзян Японіі — 25,9%, або каля 33 мільёнаў чалавек — старэйшыя за 65 гадоў. 

Сярэдняя працягласць жыцця мужчын у Японіі ў 2014 годзе ўпершыню перавысіла 80 гадоў і склала 80,21 года. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?