На мяжы паміж Беларусьсю і Польшчай апошнім часам зьбіраецца шмат уцекачоў з Чачні. Некаторыя расейскія сродкі масавай інфармацыі паведамляюць, што ў Берасьці гэтым грамадзянам бывае праблематычна перабрацца на польскі бок мяжы.

Наш карэспандэнт папрасіў супрацоўніцу Берасьцейскай мытні Галіну Ўласік пракамэнтаваць сытуацыю:

«На ранішні электрацягнік зьбіраецца ад 20 да 40 чачэнцаў. Усе з расейскімі пашпартамі. Усё там у парадку. Не было ніводнага інцыдэнту. Перамяшчаюцца, як і іншыя шараговыя грамадзяне».

Карэспандэнт: «А чым чачэнцы тлумачаць такі масавы выезд за мяжу?»

«Я цікавілася, і яны кажуць, што няма дзе жыць і працаваць. Яны зьяжджаюць нават цэлымі сем’ямі».

Вячаслаў Кулік, Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0