Вярхоўны суд Беларусі растлумачыў, чаму справа аб забойстве гамяльчанкі Марыны Аляксандравай будзе перагледжана.

У інфармацыі ВС паведамляецца, што 2 верасня 2014 года пастановай судовай калегіі па крымінальных справах Вярхоўнага суда адменены прыгавор ад 19 мая 2014 года Гомельскага абласнога суда па крымінальнай справе па абвінавачванні двух жыхароў Гомеля (С. і М.) ва ўчыненні злачынстваў, прадугледжаных п. 15 ч. 2 арт. 139 і ч. 2 арт. 205 КК, і па абвінавачванні трэцяга саўдзельніка М. ва ўчыненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 6 арт. 16, п. 15 ч. 2 арт. 139 і ч. 2 арт. 205 КК.

Разгледзеўшы справу, судовая калегія па крымінальных справах ВС прыйшла да высновы, што прыгавор суда нельга прызнаць законным і абгрунтаваным, і ён падлягае адмене з-за неадпаведнасці высноў суда, выкладзеных у ім, фактычна акалічнасцяў справы, што пацягнула дачасную перакваліфікацыю дзеянняў абвінавачваных на норму крымінальнага закона, якая прадугледэжвае адказнасць за ўчыненне забойства без кваліфіккуючых акалічнасцяў, і мяккасць прызначанага ім пакарання.

Дапушчаны судом першай інстанцыі і іншыя парушэнні закона. У прыватнасці, супярэчлівыя высновы суда аб наяўнасці або адсутнасці яўкі з павіннай абвінавачваных М., а таксама высновы наконт наяўнасці абцяжарваючых адказнасць абвінавачваных акалічнасцяў.

Такім чынам, прыгавор Гомельскага абласнога суда ад 19 мая 2014 года ў дачыненні да трох абвінавачваных С., М., М. адменены, а крымінальная справа перададзена на новы разгляд у той жа суд у іншым складзе суддзяў са стадыі судовага разбору, канстатуецца ў паведамленні ВС.

***

Нагадаем, жорсткае забойства было ўчыненае летам 2013 года: 23-гадовую жыхарку Гомеля Марыну Аляксандраву забілі яе былы малады чалавек і яго знаёмыя, сямейная пара. Дзяўчына не захацела падтрымліваць з жыхаром Гомеля блізкія адносіны, і зламыснік са сваімі знаёмымі распрацавалі план забойства. 

Марына Аляксандрава займалася рэпетытарствам. Знаёмыя яе былога маладога чалавека завабілі яе пад маркай аказання паслуг рэпетытарства ў кватэру ў Гомелі, дзе жорстка забілі. Затым цела дзяўчыны адвезлі на аўтамабілі ў Веткаўскі раён і закапалі ў загадзя падрыхтаванай магіле. 

Усіх трох суд прызнаў вінаватымі. Былы хлопец забітай быў прыгавораны да 15 гадоў пазбаўлення волі, двое другіх злачынцаў атрымалі па 13 гадоў. Больш працяглыя тэрміны зняволення патрабавала дзяржабвінаваўца, аднак суддзя вусна растлумачыла, што забойства не было прызнанае групавым, таму прымяняліся санкцыі іншай часткі артыкула 139 КК. 

Акрамя таго, суддзя растлумачыла, што наяўнасць малалетніх дзяцей у сямейнай пары не была прызнаная змякчальнай акалічнасцю, таму што размову аб планаванні забойства яны вялі ў прысутнасці сваіх дзяцей. 

Суд часткова задаволіў іскі сваякоў загінулай аб кампенсацыі ўрону. На карысць маці абвінавачваныя павінны выплаціць 500 мільёнаў рублёў, на карысць сястры — 300 мільёнаў рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?