Паведамленне аб загаранні аўтамабіля паблізу вёскі Клюі Мінскага раёна паступіла ў МНС 14 верасня ў 14.17.

Ратавальнікі, якія прыбылі да месца выкліку, выявілі, што гарэлі дзве шыны грузавога аўтамабіля.

Як паведамляе прэс-служба МНС, у ходзе высвятлення абставінаў здарэння стала вядома, што кіроўца грузавога аўтамабіля МАЗ рухаўся па кукурузным полі і збіў жалезабетонную апору лініі электраперадачы 10 кВ.

У выніку наезду на дрот ЛЭП загарэліся дзве шыны аўтамабіля з левага боку.

23-гадовы кіроўца самазвала МРУП «АК Ждановічы» загінуў ад паражэння электрычным токам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?