Найбуйнейшым падаткаплацельшчыкам, які далёка абышоў бліжэйшых супернікаў, стаў ААТ «Газпром трансгаз Беларусь». Традыцыйныя беларускія падаткаплацельшчыкі адышлі на задні план.

Паводле дадзеных МПЗ, першае месца па велічыні выплачаных падаткаў займае ААТ «Газпром трансгаз Беларусь», якое за паўгода заплаціла ў казну 4,446 трлн рублёў, што складае 6,2% ад усіх даходных паступленняў бюджэту.

Другое месца зноў жа заняла расійскае ЗТАА «Лукойл Беларусь», якое папоўніла беларускі бюджэт на 2,235 трлн рублёў, што складае 3,1% ад усіх даходаў.

Трэцяе месца дасталася ААТ «Нафтан» — 2,208 трлн рублёў выплачаных падаткаў (3,1%).

На чацвёртым месцы размясцілася ААТ «Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод», якое заплаціла 2,166 трлн рублёў падаткаў, або 3% ад усіх даходаў бюджэту.

Пятае месца атрымала ААТ «Гродзенская тытунёвая фабрыка «Нёман» — 1,654 трлн рублёў выплачаных падаткаў (2,3%).

ААТ «Беларуськалій» змагло заняць толькі шостае месца, хоць раней, да крызісу з «Уралкаліем», заўсёды знаходзілася ў тройцы лідараў. Прадпрыемства пералічыла ў бюджэт падаткаў на 836, 234 млрд рублёў (1,2%).

Сёмае месца атрымала ТАА «Тытунь-інвест» — 747, 821 млрд рублёў падаткаў (1%).

Восьмае месца дасталася ААТ «Мінск Крышталь» — 688, 378 млрд рублёў падаткаў (1%).

ЗАТ «Мінскі завод вінаградных він», якое заплаціла ў бюджэт 677, 305 млрд рублёў, заняло дзявятае месца.

РУП «Мінскэнерга», якое заплаціла 593, 219 млрд рублёў, замкнула дзясятку найбуйнейшых падаткаплацельшчыкаў краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?