Ён праходзіць у судзе Цэнтральнага раёна ў закрытым рэжыме.
34-гадовы жыхар Мінскай вобласці Кансанцін Сіманаў напісаў 26 лютага SMS, калі ехаў у метрапалітэне, у якім паведаміў пра наяўнасць у яго выбуховага прыстасавання і пра намер яго ўзарваць («У мяне бомба я ў метро дзе ўзарваць код актывацыі падкажы»). Тады метро было спынена, людзі эвакуяваныя, правяраліся ўсе станцыі. «Жартаўніка» Сіманава неўзабаве затрымалі.
Ён абвінавачваецца адразу па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса.
Гэта заведама непраўдзівае паведамленне пра падрыхтоўку выбуху, якое стварыла небяспеку для жыцця і здароўя людзей, нанесла страты ў буйным памеры (яны ацэньваюцца ў 90 млн рублёў); «Згвалтаванне», «Сексуальныя дзеянні з непаўнагадовай» і «Дэманстрацыя парнаграфіі».