Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка ўнёс у Вярхоўную Раду Украіны законапраект аб ратыфікацыі пагаднення аб асацыяцыі паміж Украінай і Еўрапейскім саюзам. Адпаведны законапраект № 0098 зарэгістраваны сёння ў парламенце.

Парашэнка падпісаў пагадненне аб асацыяцыі 27 чэрвеня ў Брусэлі. Плануецца, што 16 верасня пагадненне будзе адначасова ратыфікавана Вярхоўнай Радай Украіны і Еўрапейскім парламентам у рэжыме відэаканферэнцыі.

Па словах Парашэнкі, пасля ратыфікацыі палітычная частка ПА паміж Украінай і ЕС уступіць у сілу з 1 лістапада.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?