Аляксандр Квасьнеўскі ў Кіеве ўзяў удзел у форуме «Ялцінскай штогадовай сустрэчы». Выступ былога прэзідэнта Польшчы аказаўся самым цікавым, паведамляе Radiozet.pl

Квасьнеўскі выканаў фрагмент савецкага гімна, тым самым нагадаўшы аўдыторыі, што цяперашні гімн Расіі з'яўляецца адаптацыяй савецкіх песень.

«Расія з'яўляецца краінай, якую я паважаю — як і многія з вас, як і ўсе мы — але вы ведаеце, адну рэч, хачу вельмі моцна падкрэсліць гэта: гэта краіна можа змяніць словы, тэкст, але ніколі не зменіцца мелодыя» — адзначыў Квасьнеўскі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0