На Чарнігаўшчыну з зоны АТА вярнуліся вайскоўцы асобнай танкавай брыгады, якія на працягу доўгага часу выконвалі задачы на ўсходзе Украіны. Пра гэта паведамляе Мінабароны.

Танкістаў сустрэлі ўрачыста усім горадам. Людзі скандавалі «Героям слава», «Слава Украіне», «Дзякуй за мужнасць». Акрамя гэтага, на галоўнай плошчы Чарнігава жыхары горада праспявалі Гімн Украіны, разгарнулі вялікі сіне-жоўты сцяг і зладзілі канцэрт для герояў-абаронцаў.

«За добрасумленнае выкананне службовага абавязку вайскоўцы атрымалі 15 сутак адпачынку», — гаворыцца ў паведамленні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?