Упраўленне Следчага камітэта па Мінску апрылюдніла інфармацыю пра тое, што расследуецца крымінальная справа аб нанясенні цяжкіх цялесных пашкоджанняў 22-гадоваму гандбалісту аднаго са сталічных спартыўных клубаў.

Відавочна, маецца на ўвазе гулец СКА Раман Лукашук, інфармацыя пра трагічную смерць якога з'явілася сёння.

Высветлена, што 7 верасня бягучага года спартсмен, выходзячы з начнога клуба, пасварыўся з раней незнаёмым яму мужчынам з нагоды чарговасці пасадкі ў аўтамабіль таксі. У часе канфлікту гандбаліст упаў ад атрыманага ўдару апанента.

Па дарозе дадому спартсмену стала дрэнна, ён страціў прытомнасць і быў шпіталізаваны брыгадай хуткай медыцынскай дапамогі, якую выклікаў знаёмы, які суправаджаў яго. Пацярпелы, не прыходзячы ў прытомнасць, памёр у шпіталі праз тыдзень пасля таго, што адбылося.

У выніку следчых дзеянняў і аператыўнымі мерапрыемстваў высветленая асоба другога ўдзельніка канфлікту — гэта жыхар Мінскай вобласці, 1988 г.н. Яго дзеянні следчымі кваліфікаваныя па ч.1 ст.147 Крымінальнага кодэкса (наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання).

У цяперашні час з падазраваным працуюць следчыя. Па справе прызначаны шэраг экспертыз, у тым ліку судова-медыцынская.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0