Руслан Еўдакіменка заявіў, што яго маці не давала інтэрв'ю і не прасіла ў Пуціна расейскае грамадзянства.
Учора многія СМІ напісалі пра «інтэрв'ю», якое Сафія Ратару нібыта дала парталу Super.ru, які ўваходзіць у той жа холдынг, што і прапагандысцкі тэлеканал LifeNews. Сайт паведамляў пра тое, што спявачка «не адмовілася б ад расейскага грамадзянства і гатовая прыняць ад Пуціна расейскі пашпарт у падарунак».
Журналісты звярнуліся за каментаром сітуацыі, якая склалася, да прадзюсера і сына Сафіі Ратару. Руслан Еўдакіменка заявіў, што яго маці не давала ніякіх інтэрв'ю.
Адзначым, што фэйкавая інфармацыя з'явілася пасля таго, як яе канцэрты спявачкі адмянілі адразу ў трох расейскіх гарадах. Па чутках, праблемы з выступамі ў Сафіі Ратару пачаліся праз фатаграфіі з украінскім сцягам, якія сын зоркі выклаў у сеціва ў Дзень святкавання 23 гадавіны Незалежнасці Украіны.