Упраўленне Следчага камітэта па Мінскай вобласці праводзіць даследчую праверку па факце раптоўнай смерці вайскоўца адной з вайсковых частак Мінска,

паведамляе БЕЛТА  са спасылкай на сайт СК Беларусі.

Згодна з папярэднім заключэннем спецыялістаў Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз, прычынай смерці салдата, закліканага ва Узброеныя Сілы восенню 2013 года, стала вострая сардэчная недастатковасць на фоне ішэмічнай хваробы сэрца.

У цяперашні час следчыя праводзяць комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на поўнае, усебаковае і аб'ектыўнае даследаванне ўсіх абставінаў таго, што здарылася. Апытваюцца відавочцы, прызначаны шэраг судовых экспертыз. Акрамя таго, вывучаюцца канфіскаваныя медыцынскія дакументы, высвятляецца правільнасць аказання медыцынскай дапамогі ваеннаслужачаму ў момант пагаршэння яго стану здароўя напярэдадні смерці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0