15 верасня Мясніковіч сустрэўся ў Санакай Самарасінхай, government.by

15 верасня Мясніковіч сустрэўся ў Санакай Самарасінхай, government.by

Прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч возьме ўдзел у I Беларуска-амерыканскім інвестыцыйным форуме, які пройдзе 22 верасня ў Нью-Ёрку.

Пра гэта ён заявіў 15 верасня падчас сустрэчы з прадстаўніком ААН/ПРААН у Беларусі Санакай Самарасінхай, паведамляе прэс-служба беларускага ўрада.

Прэм'ер-міністр таксама возьме ўдзел у саміце па клімаце, які пройдзе ў Нью-Ёрку 23 верасня. «Мы едзем з пэўнымі ініцыятывамі, сваімі прапановамі», — сказаў Міхаіл Мясніковіч.

На саміт па клімаце прыедуць сусветныя лідары, прадстаўнікі ўрадаў, фінансавых структур, бізнесу і грамадзянскай супольнасці. Мэта мерапрыемства — актывізацыя і стымуляванне дзеянняў у абарону клімату.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0