На Беларускай валютна-фондавай біржы 16 верасня прайшлі чарговыя таргі. Даляр расце другія таргі запар, расійскі рубель — прыкметна зніжаецца, апусціўшыся да паўгадавых мінімумаў, паведамляе finance.tut.by.
Курс даляра павялічыўся на Br10 да 10 510 рублёў.
Еўра ўмацаваўся на Br10 да 13 590 рублёў.
Курс расійскага рубля працягнуў прыкметнае зніжэнне, апусціўшыся на Br4,5 і склаў 272 беларускія.
На таргах у Маскве, напрыклад, курс еўра на адкрыцці таргоў Маскоўскай біржы перасягнуў мяжу ў 50 расійскіх рублёў, упершыню з 28 красавіка. Курс даляра складае 38,68 рубля, гэта гістарычны максімум.