Упраўленнем Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці праводзіцца праверка па факце атручвання курыцельнымі сумесямі чатырох студэнтаў Брэсцкага дзяржаўнага універсітэта імя Пушкіна, паведамляе сайт Следчага камітэта.

У ходзе праверкі ўстаноўлена, што 15 верасня юнакі ва ўзросце ад 18 да 21 года, знаходзячыся ў адным з інтэрнатаў ВНУ, курылі сумесь (асноўная версія – спайс), пасля чаго ў несвядомым стане былі знойдзенымі іншымі студэнтамі, якія выклікалі хуткую.

Студэнты з прыкметамі атручвання былі дастаўлены ў рэанімацыйнае аддзяленне Брэсцкай гарадской бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі, дзе ім была аказана кваліфікаваная дапамога медыцынскімі работнікамі.

Зараз жыццю студэнтаў нічога не пагражае.

Следствам высвятляюцца абставіны здарэння. Апытваюцца сваякі студэнтаў, іх знаёмыя, медперсанал бальніцы, работнікі інтэрната. Канфіскаваныя медыцынскія дакументы. Прызначана судова-біялагічная экспертыза, якая высветліць дакладны выгляд псіхатропнага рэчыва, ужытага студэнтамі.

Следчы камітэт звяртаецца да бацькоў з просьбай аб неабходнасці правядзення гутарак з дзецьмі і падлеткамі ў сем'ях, звяртае ўвагу на рэальную пагрозу жыцця чалавека пры спажыванні забароненых рэчываў і крымінальную адказнасць за іх абарот.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0