У аўторак Вярхоўная Рада Украіны і Еўрапейскі парламент сінхронна ратыфікавалі Пагадненне аб асацыяцыі.

Прэзідэнт Пятро Парашэнка і спікер ВР Аляксандр Турчынаў назвалі гэты дзень гістарычным.

За праект закона аб ратыфікацыі прагаласавалі 355 дэпутатаў украінскага парламента.

«З часоў Другой сусветнай вайны ніводная нацыя за імкненне быць еўрапейцамі не плаціла такой высокай цаны», — заявіў Парашэнка ў Вярхоўнай Радзе перад галасаваннем.

Паводле слоў украінскага лідара, за гэтае рашэнне заплацілі сваім жыццём «Нябесная сотня» і 882 украінскія вайскоўцы ў зоне АТА.

«Еўраінтэграцыя стала нацыянальнай ідэяй Украіны», — адзначыў Парашэнка.

Ён дадаў, што пагадненне аб асацыяцыі павінна прывесці ўкраінскія стандарты ў адпаведнасць са стандартамі ЕС у галіне правоў чалавека, бяспекі і кантролю над узбраеннямі, а таксама зняць гандлёвыя бар'еры.

Таксама ўкраінскі прэзідэнт чарговы раз пацвердзіў, што ніводны параметр Дамовы з ЕС не быў зменена ў выніку перамоваў з Расіяй.

«Гэта гістарычны момант», — сказаў кіраўнік Еўрапарламента Марцін Шульц.

Еўрапейскія дэпутаты падтрымалі ратыфікацыю дамоўленасцей з Украінай 535 галасамі «за». Супраць выказаліся 127 членаў Еўрапейскага парламента

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?