Галівудскі акцёр Леанарда Ды Капрыа прызначаны пасланнікам міру ААН, паведамляе БелТА са спасылкай на замежныя СМІ.

Пра гэта сёння абвясціў журналістам Генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун. Ды Капрыа будзе займацца пытаннямі змены клімату.

Пан Гі Мун дадаў, што амерыканскі акцёр запрошаны на саміт па клімаце, які пройдзе ў рамках Генеральнай асамблеі ААН 23 верасня.

Як паведамлялася раней, на гэтым самым саміце павінен прысутнічаць і прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч.

Пра гэта ён заявіў 15 верасня падчас сустрэчы з прадстаўніком ААН/ПРААН у Беларусі Санакай Самарасінхай. «Мы едзем з пэўнымі ініцыятывамі, сваімі прапановамі», — сказаў Мясніковіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0